Пёс Белага вострава
Даты показа, цена
5/2/2
17.00
Жанр, длительность
120 мин.
Аляксей Дудараў
ПЁС БЕЛАГА ВОСТРАВА
Інтэрактыўная камедыя на 2-е дзеі
Прэм’ера – 24 чэрвеня 2021 года.
Пастаноўка і музычнае афармленне Святланы Навуменка.
Сцэнаграфія і касцюмы Юрыя Саламонава.
Пераклад на беларускую мову Алеся Замкоўскага.
Харэаграфія Дзіяны Юрчанка.
Тэксты песень Максіма Дубоўскага
Малады акцёр Вілен занадта рана, з першай ролі, адчуў смак славы і глядацкай вядомасці. Як гэта кажуць «злавіў зорку», але не змог утрымацца на небе. Шлях да поспеху, прафесійнага росту, кахання нішчаць благія звычкі... І хто дапаможа, калі ў кожнага свае ўласныя праблемы?!.. Але выйсце ёсць – Белы востраў і ягоны жыхар, анёл-ахоўнік Пёс. Белы востраў – нязбыўная мара, дзе кожны знаходзіць сябе і мае шчасце казаць толькі праўду.
Інтэрактыўны спектакль дазволіць гледачам стаць непасрэднымі, актыўнымі ўдзельнікамі сцэнічнага дзеяння. Яны разам з Віленам пройдуць складаны тэатральны шлях, напоўнены гумарам, камічнымі сітуацыямі і арыгінальнымі сюжэтнымі паваротамі. Усе разам мы даведаемся, ці магчыма здабыць шчасце і наблізіцца да запаветнай мары.
У спектаклі занятыя: Дзмітрый Каваленка (Пёс), Яўген Бераснеў (Вілен), Ульяна Ацясава / Вікторыя Шамардзіна (Жанэтт), Арцём Блахін / Уладзіслаў Жураўлёў (Фэд), Ніна Обухава / Наталля Саламаха-Конанава (Еўдакія), Святлана Жукоўская / заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (Ліля Канстанцінаўна).