Назад
ГлавнаяАфишаСпектакль "Я бачу сонца"

Спектакль "Я бачу сонца"

12+  

Даты показа, цена

5/4/2

Жанр, длительность

170 мин.

Я БАЧУ СОНЦА

 

Меладрама 12+

Надар Думбадзе

 

Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык: Дзмітры ХВЦІСІЯШВІЛІ (Грузія)

Мастак-пастаноўшчык: Ломгул МУРУСІДЗЕ (Грузія)

Мастак па касцюмах: Дар’я ВОЛКАВА

Музычнае афармленне: Дзмітры ХВЦІСІЯШВІЛІ, Аляксандра ЛОРТКІПАНІДЗЕ (Грузія)

Пераклад на беларускую мову: Жана ЛАШКЕВІЧ

 

Падлетка Сасо яшчэ не бяруць у салдаты – не дарос. Ягоная вайна – цяжкая праца ў полі, вучоба, дапамога цётцы Кето і аднакласніцы Хаціі. Сасойя водзіць дзяўчынку ў школу, таму што з усяго навакольнага свету невідушчая Хація бачыць толькі сонца. А калі бачыць сонца, дык мае надзею, што зрок можна вярнуць! Пасля вайны.

А зараз маленькае грузінскае сяло дзень і ноч працуе для перамогі і безупынна чакае, чакае сваіх дзяцей з фронту. Бо яны мусяць, мусяць вярнуцца! Інакш з кім Хація будзе глядзець на сонца? Хто пасее кукурузу і адновіць млын? Кто ажэніцца з прыгажуняй цёткай Кето?..

 

Спектакль доўжыцца 2 гадзіны 50 хвілін з адным антрактам

 

Прэм’ера адбылася 3 мая 2019 года

 

Прэм’ера прысвечана 75-ай гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне.

Читать еще

К сожалению нет активных сеансов в городе Минск

Другие мероприятия