Назад
ГлавнаяСтатьиКупалаўскi: ад драмы да камедыі

Купалаўскi: ад драмы да камедыі

Чорная панна Нясвіжа

 

Вось ужо чатыры стагоддзі ў Нясвіжскім замку з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Па легендзегэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленайкаханай караля Жыгімонта– Барбары Радзівіл. Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці – захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту

 

Набыць квiток на 24afishaНабыць квiток на Bycard

 

 

Паўлінка

 

У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон! Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам. Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1944 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Працягласць – 2 гадзіны з антрактам

 

Набыць квiток на 24afishaНабыць квiток на Bycard

 

А зоры тут ціхія

 

Без мінулага - няма будучыні!
Менавіта таму мы абавязаны памятаць і шанаваць подзвіг нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Менавіта таму на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы разгарнецца трагічная гісторыя пяці дзяўчын-зенітчыц на чале са старшынёй Васковым у спектаклі рэжысёра Д.Акімава "А зоры тут ціхія" па аднайменнай аповесці Барыса Васільева.
Старэйшаму пакаленню знаёмы імёны герояў гэтага вялікага твора: Жэня Камялькова, Ліза Брычкіна, Соня Гурвіч, Рыта Асяніна, Галя Чацвяртак. Хочацца, каб і цяперашняе пакаленне задумалася аб любові да Радзімы, аб сумленні, аб тым, які выбар робіць чалавек, знаходзячыся на вайне.
Спектакль-разважаннне.
Спектакль-рэквіем.
Спектакль-прысвячэнне ўсім тым, хто аддаў сваё жыццё дзеля мірнага неба над галавой!

 

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Працягласць – 3 гадзіны 20 хвілін з антрактам

 

Набыць квiток на 24afishaНабыць квiток на Bycard

 

Апошні атракцыён

 

Спектакль "Апошні атракцыён" паводле п'есы амерыканскага драматурга, рэжысёра, сцэнарыста, лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі Дэвіда Ліндсі-Эбера. Гэтая захапляльная гісторыя разгортваецца ў адным з пансіянатаў, які можа знаходзіцца ў любым месцы свету. Дзве пані б'юцца аб заклад і бойка будзе без правілаў, з надзвычай жорсткімі розыгрышамі і забороненымі прыёмамі... Што атрымае пераможца? Чым сконцыцца гэтая амаль смяротная гульня? Глядач абавязкова даведаецца, калі прыйдзеце на спектакль. "Апошні атракцыён" - спектакль пра любоў  да жыцця, пра тое, што ў любым узросце нам неабходны людскія  спагада, спачуванне і паразуіменне...

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Працягласць – 2 гадзіны 15 хвілін з антрактам

 

Набыць квiток на 24afishaНабыць квiток на Bycard

 

Пісаравы імяніны

 

Ці даўно Вы былі на сапраўдных імянінах? Якія, да таго ж, святкуюцца на вялікай сцэне Купалаўскага тэатра! Час настаў! Пісар і яго цудоўная разнамасная кампанія запрашаюць Вас, нашы любыя гледачы, на спектакль «Пісаравы імяніны» паводле п’есы Уладзіслава Галубка.

Весялосць, песні, скокі, сапраўдная бойка і нават любоўная інтрыга… усё гэта падорыць вам незабыўныя эмоцыі і добры настрой.

Спектакль «Пісаравы імяніны» па п’есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка ўпершыню быў паказаны на купалаўскай сцэне ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п’еса не губляе свайго нацыянальнага каларыту і народнага гумару! Наш імяніннік Пісар чакае кожнага з Вас у нашым тэатры! Прыходзьце!



Спектакль ідзе на беларускай мове.

Працягласць – 2 гадзіны з антрактам

 

Набыць квiток на 24afishaНабыць квiток на Bycard